У Нараўцы свае творы паказалі мясцовыя мастакі



Нараўка мастакамі стаіць. У Нараўцы, што на Падляшшы адкрылася выстава – “Мясцовыя мастакі”. У двох выставачных залах Галерэі імя Тамары Саланевіч сабраныя працы мастакоў, якія родам з Нараўкі ды яе наваколля. “Гэта выстава з’яўляецца доказам, што Нараўчанская зямля вельмі багатая на таленавітыя асобы,” – кажа Кацярына Бяляўская з Галерэі імя Тамары Саланевіч:

– У Нараўцы ў галерэі Тамары Саланевіч мы маем такую выставу ўпершыню. Раней тут адбываліся пераважна пленэрныя выставы. Да нас прыязджала шмат розных мастакоў з Польшы і Беларусі. А гэта выстава сфармаваная з прац мясцовых мастакоў. Таму яна такая незвычайная.

Ідэя выставы належыць нараўчанскаму мастаку Пятру Карпюку. На выставе можна пабачыць працы 13-ці мясцовых мастакоў. Сярод прац: фотаздымкі, жывапіс, графіка, скульптура.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.