У Наваградку адкрылі новы памятны знак у гонар Адама Міцкевіча



У Наваградку падчас святкаванняў 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча адкрылі памятны знак з цытатай класіка: «О, Навагрудскі край — мой родны дом…». Знак размешчаны ў скверы побач з дубам, высаджаным у гонар 200-годдзя паэта.

Кампазіцыя пад назвай «Кніга» створаная з металу работнікамі Наваградскага завода металавырабаў. На адной старонцы — партрэт Адама Міцкевіча, а на іншай — радкі з яго твора, паведамляе наваградская раёнка «Новае жыццё».

Старшыня Наваградскага райвыканкама Сяргей Чаркоўскі ўпэўнены, што гэты арт-аб’ект будзе папулярны ў жыхароў горада, а таксама прыцягне турыстаў.