У Наваградку адкрылі ўязную браму



Падчас святкавання юбілею ў Наваградку адкрылі ўязную браму.

Адзін са старажытных гарадоў Гарадзеншчыны – Наваградак адзначыў 975-годдзе.

Урачыстае адкрыццё адбылося ў цэнтры горада, яно мела назоў “Сіла мінулага — у гісторыі, сіла будучага – у нас”. Суправаджалася адкрыццё тэатралізаваным пралогам “Слаўны горад Нваваградак у легендах і гісторыях”.

Парадавалі наваградчан і гасцей горада фестываль гістарычнай рэканструкцыі і ўрачыстае адкрыццё памятнага знаку “Уязная брама”, а таксама сквера на вуліцы Адама Міцкевіча і новага будынку цэнтра сацыяльнага абслуговання насельніцтва.

Калекцыянер Уладзімір Ліхадзедаў прэзентаваў сваю новую фотакнігу “Наваградак. Падарожжа ў часе”. А мастакі здзіўлялі прысутных вернісажам “Наваградскі Манмартр”.

Юбілейнае свята ў Наваградку аздаблялася рознымі конкурсамі, выставамі, выступленнем пісьменнікаў, песнямі, гандлем і салютам.

Беларускае Радыё Рацыя, Наваградак

Фота novgazeta.by