У Наваградку адкрыюць гатэльны нумар імя Уладзіміра Высоцкага



Урачыстасць пройдзе ў гатэлі “Навагрудак”, што на вуліцы Міцкевіча,12, дзе ў жніўні 1969 года падчас кіназдымкаў спыняўся славуты акцёр і бард.

Visockiy-i-Vladi

Колькі будзе каштаваць ноч у „нумары Высоцкага”, распавяла нашаму карэспандэнту старэйшая пакаёўка гатэлю Алена Уладзіміраўна:

– Кошт пакуль ранейшы – 26 руб 07 кап адно месца. Арыгінальнай мэблі, якой карыстаўся Высоцкі, няма. Падабралі больш-меньш падобную. 

Вядома, што падчас візіту на Наваградчыну пасля гатэлю Уладзімір Высоцкі перабраўся ў прыватны дом на беразе возера Літоўка, куды да яго завітала французская актрыса Марына Ўладзі.

Менавіта на беразе Літоўкі 23-24 ліпеня пройдзе фестываль-конкурс бардаўскай песьні памяці Высоцкага «Музыка сэрцаў». Там жа будзе працаваць кніжная выстава ў гонар барда і фотаэкспазіцыя «Наваградак у 60-я».

Стас Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя