У Ніжняй царкве Старога замка ў Гародні адслужаць літургію па-беларуску
8 верасня ў межах святкавання Дня беларускага пісьменства на тэрыторыі Старога Замка на руінах Ніжняй замкавай царквы адбудзецца літургія на беларускай мове.
Усіх вернікаў запрашаюць прыняць удзел у Еўхарыстыі. Пачатак – 10.00.
Таксама ў гэты дзень у межах свята беларускага пісьменства ў Свята-Пакроўскім саборы пройдзе Мастацкая культурна-асветніцкая вечарына „Забытыя паэты Гарадзеншчыны”.
Удзельнікі:
- протаіерэй Георгій Рой, настаяцель Свята-Пакроўскага сабора
- Сяргей Чыгрын, сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў, г. Слонiм
- Святлана Абдулаева, сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў, г. Наваградак
- Аляксей Пяткевіч, прафесар, сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў, г.Гародня
- Валянцін Дубатоўка, старшыня Гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў, г.Гародня
Мерапрыемства адбудзецца па адрасе: вул. Акадэмічная, 2, актавая зала Пакроўскага сабора, уваход вольны.