У Нобелеўскім музеі з’явіўся стэнд пра Алексіевіч
У Стакгольме ў Нобелеўскім музеі зрабілі інсталяцыю, прысвечаную сёлетнім лаўрэатам прэміі. Ёсць стэнд і пра беларускую пісьменніцу Святлану Алексіевіч, якой прысудзілі Нобелеўскую прэмію па літаратуры.
[youtube id=”Q4_jaxTZvhI”]
Інсталяцыя ўсталяваная на ўваходзе ў музей, адразу за стойкай рэгістрацыі.
На стэндзе пад партрэтам Алексіевіч напісана на шведскай і англійскай мовах: „Нобелеўскую прэмію па літаратуры за 2015 год атрымала беларускі аўтар Святлана Алексіевіч за „паліфанічны стыль пісьма, помнік пакутам і мужнасці ў нашы дні”.
У музеі можна паглядзець рэпартажы пра Алексіевіч на шведскай і англійскай мовах, ёсць фрагменты яе інтэрв’ю, першая прэс-канферэнцыя, якую яна дала ў Менску пасля паведамлення пра прысуджэнне ёй Нобелеўскай прэміі.
У краме музея пакуль няма твораў Алексіевіч. Можна купіць толькі літаратурны зборнік на шведскай мове, у якім ёсць і тэкст Святланы Алексіевіч.
