У Орлі адбылася сустрэча з габрэйскай культурай
Канцэрт у выкананні беларускага калектыва з Менска“Барух-бэнд”, выстава экспанатаў ды фатагафій беларускіх сінагогаў, а таксама фільм “Беласток – Кірыят Беласток”. Усё гэта ў рамках мерапрыемства “Пасля поўдня з габрэйскай культурай”.
“Наша музыка разнастайна, але заўсёды славіць Бога,” – кажа музыка Барыс Барух:
– Габрэйская культура не замерла, яна заўсёды была жывой. А жывой была толькі дзякуючы таму, што заўсёды праслаўляла Бога, так ці іначай, але заўсёды была звернута толькі да Яго імя.
Мерапрыемства прайшло ў мясцовай сінагозе, якая сведчыць пра ранейшую прысутнасць на гэтых землях габрэяў. Адным з арганізатараў мерапрыемства выступіла прадстаўніцтва праграмы габрэйска-хрысціянскага дыялогу “ШОМЭР Інтэрнэшэнэл” у Беларусі.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара