У Параф’янаве на Дзяды згадвалі сваіх славутых землякоў



У аграгарадку Параф’янава, што на Віцебшчыне, адсвяткавалі Дзяды. У мясцовым клубе прайшла літаратурна-музычная імпрэза. Сярод іншага краязнавец Казік Ляшчэвіч распавёў, што менавіта на чыгуначнай станцыі Параф’янава ў 1903 годзе нарадзіўся славуты амерыканскі кампазітар, аўтар брадвейскіх мюзыклаў Вэрнан Дзюк, ён жа – Уладзімір Дукельскі. Маці кампазітара, відавочна, накіроўвалася праз Параф’янава ў Полацак.

54_big

Станцыя Параф’янава.

Казік Ляшчэвіч:

– У вагоне пачаліся роды і яе высадзілі на станцыі Параф’янава, і яна нараджала ў вакзале.  

РР: Той будынак станцыі не захаваўся?

– Не. Яго разабралі. Пачалі разбіраць палякі, а затым немцы прадалі за яйкі цэглу.

РР: А ці можам Дукельскага лічыць сваім?

– А бацька дзе жыў? Бацька працаваў інжынерам на станцыі Талачын. Канешне, можам.

ca. 1900s --- Vernon Duke Playing Piano --- Image by © Bettmann/CORBIS

                                             Вэрнан Дзюк
Таксама на імпрэзе згадалі яшчэ адну ўраджэнку Параф’янава – выбітную оперную спявачку Софью Януковіч-Паблоцкую, якая здабыла славу ў Польшчы ў другой палове мінулага стагоддзя.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя