У Парыжы адзначылі 135-годдзе Янкі Купалы
У беларускай амбасадзе ў Парыжы ўрачыста прэзентавалі выставу, прысвечаную 135-ці годдзю Янкі Купалы, а ў гэты час у менскім музеі Янкі Купалы гралі музыкі.
Гаворыць Алесь Камоцкі:
– Мы эксперыментальна зладзілі невялікую імпрэзу ў музеі Янкі Купалы. Спяваў на разагрэве ў каманды, якая называецца “Морквацвет”. Я думаю, што мы нікога не пакрыўдзілі, і хлопцы сапраўды ўмеюць граць на інструментах, як гэта не дзіўна. Сапраўды вельмі адказна ставяцца, мы абмяркоўваем з імі, як палепшыць стан тэкстаў, бо яны могуць вельмі сур’ёзную паэзію падняць з іх магчымасцямі. Я думаю, што гэта каманда ў якой ёсць будучыня.
Менская сядзіба Янкі Купалы здаўна сябруе з радыё. Яшчэ да вайны з яе была зладжаная адна з першых прамых радыётрансляцый з нагоды юбілею народнага паэта. Праўда, яе давялося экстранна перапыніць пасля таго, як літаратары выпілі па пары келішкаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск