У Паставах прэзентавалі «Успаміны Іосіфа Сівіцкага»



Прэзентацыя кнігі «Успаміны Іосіфа Сівіцкага» гісторыка і краязнаўцы Вадзіма Шышко адбылася ў Паставах. У выданні  гісторык робіць кампаратыўны аналіз стану беларускага сялянства ў Заходняй Беларусі і БССР у 20-30 гадах мінулага стагоддзя.

Для сваёй кнігі Вадзім Шышко абраў выказванне філосафа Ніцшэ: “Ніколі не выжыве той народ, які ўспрымае трактоўку сваёй гісторыі вычыма суседа”.  Як зазначае аўтар, адказ на галоўнае пытанне – у эпіграфе да кніг.

Кажа Вадзім Шышко:

— Пастаўшчына як бы яна адлюстроўвае агульныя працэсы па Беларусі, і, каб гэтыя працэсы ўбачыць, я закранаю самыя розныя перыяды. Калі я закрануў перыяд міжваенны, стаў шукаць людзей, адзінкі, якія засталіся з таго часу, зрабіў інтэрв′ю, запісаў іх і выйшаў на ўспаміны чалавека, які ўскосна звязаны з маімі продкамі. Тыя ўспаміны настолькі ўсе аб’ёмныя, што датычацца і асабіста мяне, і ўвогуле Пастаўшчыны і Глыбоччыны і адлюстроўваюць працэсы, якія адбываліся ў Заходняй Беларусі.  

Выданне будзе карыснае для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі ўвогуле і гісторыяй роднага краю ў прыватнасці. Асаблівым чынам кніга будзе цікавая для пастаўчан і глыбачан, бо ў ёй шмат распавядаецца пра жыццё жыхароў Пастаўшчыны і Глыбоччыны ў міжваенны час.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя