У Паставах „Звіняць цымбалы і гармонік’’



18-ты Міжнародны фестываль народнай музыкі „Звіняць цымбалы і гармонік’’ праходзіць у Паставах. Сёлета адзначаецца 25-годдзе з часу яго заснавання. У межах свята ўжо адбыўся конкурс “Хто каго”. У гэтым годзе ў ім прынялі удзел творчыя калектывы з Беларусі, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Расеі ды Украіны. Па словах наведвальнікаў конкурсу, больш за ўсіх уразіла выступленне ўкраінцаў, бо яно было вельмі шчымлівае – яны спявалі пра долю сваёй Радзімы. Напрыканцы іх выступу хтосьці ў зале нават пракрычаў словы: „Слава Украіне!”

Гармонік, цымбалы падабаюцца. І вельмі спадабаўся выступ украінцаў, якія спявалі пра мір, каб ён усюды быў. Няхай у іх усё будзе добра – толькі гэтага ім жадаем.

-Я ніколі не думаў, што цымбалы – такі добры інструмент. Зацікавіўся імі. І музыка арыгінальная.

Сёння – трэці дзень фестывалю. У Пастаўскім касцёле можна будзе паслухаць канцэрт класічнай музыкі, наведаць выставу-продаж вырабаў народных майстроў Віцебскай вобласці. А таксама паназіраць за тэатралізаваным шэсцем удзельнікаў і гасцей фестывалю і пабываць на ўрачыстым адкрыцці памятнага знака, прысвечанага гарадам-пабрацімам.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі