У песні „Простыя словы” з’явіўся кліп
Хіт Лявона Вольскага і Міхала Анемпадыстава „Простыя словы” з „Народнага альбома” займеў кліп. Яго зняў студэнт Акадэміі мастацтваў Ян Лысы ў межах вучнёўскага праекта.
У здымаках кліпа выкарыстаныя карціны Вікторыі Кульваноўскай. Героямі відэа сталі дочкі музыкі гурта „Рахіс” Дзяніса Філіпенкі: Міра, Рада і Ліна, а таксама Каця і Мікіта Патапейкі.
