У Пінкавічах адзначылі 31-я ўгодкі музея Якуба Коласа
На Пішчыне шануюць памяць пра Якуба Коласа. У Пінкавічах, што пад Пінскам, адзначылі 31-я ўгодкі стварэння Народнага літаратурна-краязнаўчага музея імя Якуба Коласа.

Ва ўстанове налічваецца каля паўтысячы экспанатаў, сярод якіх асабістыя рэчы класіка айчыннай літаратуры, яго вучняў, а таксама прылады з колішняга жыцця палешукоў.

Краязнаўца Эдвард Злобін адзначае, што коласаўскі музей для пінскага рэгіёну стаў знакавым месцам:
– Недзяржаўны музей, але на сваім узроўні для культуры рэгіёну гэта значная ўстанова. У Пінкавічах выдатны музей Якуба Коласа. Тут не шмат экспанатаў, але ўсё зроблена з густам.
У Пінкавічах Якуб Колас настаўнічаў з 1904 па 1906 год. Пасля лёс пісьменніка ізноў быў звязаны з Піншчынай – у 1912-1915 гадах ён выкладаў у пінскай вучэльні. Тут ажаніўся і ў яго нарадзіўся першы сын Даніла. Сям’я Міцкевічаў пакінула Пінск з-за акупацыі горада кайзераўскімі войскамі ў ходзе Першай Сусветнай вайны.
Беларускае Радыё Рацыя
