У Пінску адзначылі Сусветны дзень паэзіі



На творчы вечар палескай літаратаркі Марыі Кобец сабралася поўная зала цэнтральнай раённай бібліятэкі. Аматары сучаснай беларускай літаратуры пачулі новыя вершы паэткі, якія закранаюць праблемы сумлення чалавека, захавання роднай мовы і любові да роднага краю. Марыя Кобец адзначыла, што незаўважна філасофская тэма стала цэнтральнай у яе творчасці:

—Праз сем гадоў працы на літаратурнай ніве я прыйшла да таго, што менавіта вершы філасофскай лірыкі з’яўляюцца для мяне найбольш важнымі. Праз іх я выхоўваюся як чалавек, я дакранаюся да самага лепшага ў жыцці Шмат вершаў, якія закранаюць маё сумленне, маё месца ў гэтым жыцці, маю ролю.

Літаратар Анатоль Шушко заўважыў, што паэтка з поспехам праявіла сябе і як перакладчыца:

— Назіраецца рост і вось яшчэ што цікава: аказваецца яна добры перакладчык сербскай паэзіі. Я чытаў у «Народнай трыбуне» і ў ЛіМе відаць былі, а ў ЛіМ яна яшчэ і з туркменскай перакладала. Таму яна яшчэ і перакладчыкам сябе заявіла.

Сербская літаратура цікавіць Марыю Кобец не выпадкова. У 2014 годзе яна прадстаўляла Беларусь на Міжнародных бялградскіх сустрэчах пісьменнікаў. Ад таго часу і пачалося супрацоўніцтва з сербскімі калегамі.

[Not a valid template]

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск

Фота аўтара