У Пінску Алесь Смалянчук прэзентуе зборнік артыкулаў пра Рамана Скірмунта



У Пінску сёння, 11 верасня, адбудзецца імпрэза, прысвечаная прэм’ер-міністру БНР Раману Скірмунту. Доктар гістарычных навук з Гародні Алесь Смалянчук прэзентуе пінскім аматарам мінуўшчыны зборнік артыкулаў па жыццю і дзейнасці Скірмунта і ягонай сям’і.

Адзін з аўтараў зборніка, краязнаўца Эдвард Злобін кажа, што гэта знакавая постаць не толькі ў гісторыі Беларусі:

– Тут мала сказаць, што для Піншчыны гэта знакавая фігура. Аказваецца, не толькі для Піншчыны, але і ў цэлым для сучаснай Беларусі. І для сучаснай Польшчы. І для старой Рэчы Паспалітай. Хацелася б звярнуць увагу на яго лідарства, на яго ініцыятывы ў БНР і ў польскім Сенаце таго перыяду.

 

Выданне складаецца з матэрыялаў, якія былі прадстаўленыя гісторыкамі на Міжнароднай навуковай канферэнцыі прысвечанай 150-ці годдзю Скірмунта, якая адбылася ў Пінску два гады таму.

Беларускае Радыё Рацыя