У Пінску пачаліся “Лютаўскія музычныя вечары”
Сталіца Палесся – Пінск прымае фэст класічнай музыкі “Лютаўскія музычныя вечары”. Цягам месяца ў былым касцёле Карла Барамеуша, які апошнія 30 год выкарыстоўваецца ў якасці Гарадской канцэртнай залы, можна дакрануцца да сапраўднага музычнага мастацтва.
“Мне мілы Пінск тым, што тут імкнуцца захаваць даўніну”, – кажа народны артыст Беларусі Ігар Алоўнікаў:
– У Пінску ёсць культурніцкая інтэлігенцыя і сапраўдныя аматары музыкі. А гэтым пахваліцца можа далёка не кожны горад, нават вялікі. Таму я вельмі шаную гэтыя хвіліны музычных зносін менавіта ў гэтай зале і з гэтай публікай. Шаную, што захоўваецца тое добрае, што будавалася на вякі. І ў гэтым сэнсе камерная зала ў Пінску вельмі прыцягальная.
У пінскіх “Лютаўскіх музычных вечарах” удзел бяруць выканаўцы класічнай музыкі з Беларусі ды Украіны. Завершыцца фэст 25 лютага канцэртнай праграмай пінскага гарадскога аркестра.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота media-polesye.by