У Пінску пройдзе фестываль „Скрыжаванне”



9-га траўня – 6-га кастрычніка ў Пінску адбудзецца фестываль вулічнага мастацтва „Скрыжаванне”. Сезон прымеркаваны да акцыі „Пінск-культурная сталіца Беларусі 2019”.

На думку краязнаўцы Эдварда Злобіна, акрамя фестываляў, выстаў і конкурсаў – павінна быць зробленая праца, вынік якой застанецца на працяглы тэрмін:

– Такога кшталту мерапрыемствы павінны пакінуць нейкі адбытак у гісторыі горада, каб гэта захавалася ў памяці – стварыць дакументальны фільм пра горад. Гэта выданне паліграфічнай прадукцыі: капэрты, паштоўкі, стварэнне нейкага зборніка ўспамінаў пра Пінск. 

Са свайго боку ўлады Пінска абяцаюць, што будзе зроблена серыя сувенірных вырабаў ды падрыхтаванае гісторыка-папулярнае выданне пра Пінск. Чакаецца, што гэта будзе зроблена да Дня горада, які Пінск адзначае ў першыя выходныя кастрычніка.

Беларускае Радыё Рацыя