У Пінску прэзентавалі кнігу пра Рамана Скірмунта
Чытальная заля бібліятэкі ледзь змясціла ахвотных прыняць удзел у прэзентацыі кнігі “Раман Скірмунт (1868-1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю” гісторыка з Гародні Аляксандра Смалянчука.
Па словах даследчыка, прэзентацыя на Піншчыне мае асаблівае значэнне:
– Прэзентацыя сапраўды не першая. Прэзентацыі ўжо былі ў Менску, Гародні, Варшаве, нават у Нью-Ёрку. Прэзентацыю ў Пінску можна лічыць своеасаблівай, вельмі важнай, бо гэта ў пэўным сэнсе вяртанне Скірмунта на Радзіму. Ён заўсёды быў вельмі шчыльна звязаны і знітаваны з Парэччам, з Піншчынай. Таму лічу, што гэта прэзентацыя вельмі важная для кніжкі, для яе лёсу і для далейшых даследванняў біяграфіі і жыццяпісу Рамана Скірмунта.
Акрамя аўтара, перад прысутнымі сваімі ўспамінамі падзяліліся сваякі людзей, якія непасрэдна кантактавалі з буйным прамысловым і палітычным дзеячам Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя