У Пінску знаёмяць з кніжнымі навінкамі



У Пінску гараджан знаёмяць з апошнімі навінкамі беларускіх выдавецтваў ды літаратуры. Каб пашырыць веды грамадзян аб айчынным друку, гарадская цэнтральная бібліятэка арганізавала вялікую выставу, дзе прадстаўлена дзейнасць Нацыянальнай Акадэміі Навук, “Вышэйшай школы”, “Звязды” ды “Мастацкай літаратуры”.

“Выданні цікавыя і гэта нацыянальны скарб,” – кажа супрацоўніца бібліятэкі Вікторыя Нопіна:

– Энцыклапедыя беларускага хакея. Выданне прысвечана 20-ці гадоваму юбілею развіцця беларускага хакея ў незалежнай Беларусі. Тут шмат цікавай і карыснай інфармацыі. Напрыклад, біяграфіі вядомых дзеячаў хакея – трэнераў, адмыслоўцаў, статыстычныя звесткі… Мастацкая літаратура з’яўляецца той літаратурай, якая заклікана забяспечываць прыгожым нашыя душы, заклікана выхоўваць у нас вечныя каштоўнасці.

Для вучняў школ ды сярэдніх навучальных установаў бібліятэкары арганізуюць літаратурныя сустрэчы, дзе знаёмяць моладзь з сучаснымі беларускімі аўтарамі ды выданнямі.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя