У пісьменнікаў пыталіся: «Чаму знішчаецца родная мова?»



Сябры Гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў наведалі Дзятлава, дзе сустрэліся з чытачамі ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы.

Кіраўнік Гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянцін Дубатоўка распавёў пра справы і літаратурныя планы пісьменнікаў Гарадзеншчыны. Сяргей Астраўцоў пазнаёміў дзятлаўчан з літаратурным гадавіком «Новы замак», Аляксей Пяткевіч распавёў пра сваю кнігу «Слова і кніга», а Леанарда Юргілевіч, Юрка Голуб і Рычард Бялячыц прачыталі ўласныя творы.

Пад час сустрэчы Сяргей Чыгрын прэзентаваў сваю новую кнігу «На радзіме Ігната Дварчаніна», якая прысвечана Дзятлаўшчыне, яе знакамітым людзям, помнікам і падзеям.

На сустрэчы чыталі свае ўласныя вершы і мясцовыя паэты Георгій Шундрык і Вера Хрышчановіч.

Дарэчы, падчас сустрэчы пісьменнікам было зададзена шмат пытанняў, асабліва, якія датычаць роднай мовы: Чаму ў Беларусі амаль няма беларускамоўных школаў, навучальных установаў, чаму знішчаецца родная мова і г.д.?

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Дзятлава

Фота аўтара