У полацкім Сафійскім саборы гучала скрыпка XVII стагоддзя



Скрыпач-віртуоз Тыгран Майцесян і камерны аркестр „Еўропа-Цэнтр” (дырыжор Раіль Садыкаў) у сумесным праекце гралі ў Сафіі музыку Антоніа Вівальдзі, перадусім яго славуты цыкл “Поры года”. Тыгран Майцесян упершыню выступіў на сцэне полацкага Сафійскага сабора. Скрыпач-віртуоз грае на скрыпцы працы вялікага італьянскага майстра Ніколы Амаці. Майцесян каля 20 гадоў з поспехам канцэртуе ў найбуйнейшых культурных цэнтрах Еўропы. Яго рэпертуар ахоплівае творы ад Рэнесансу да сучаснасці. У Полацку славуты скрыпач выканаў таксама некалькі ўласных твораў, у тым ліку прысвечаны памяці ахвярам генацыду армян у часы Асманскай імперыі.

Канцэрт адбыўся ў рамках XXVIII Міжнароднага фестывалю старадаўняй і сучаснай камернай музыкі.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік