У Полацку адбудзецца выстава сучаснай беларускай скульптуры



1 жніўня ў 16:00 у Мастацкай галерэі Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы скульптур „Сад ідэй”.

Рэспубліканская выстава станковай скульптуры ў Полацку з’яўляецца праектам секцыі скульптуры ГА „Беларускі саюз мастакоў”. На выставе гледачам будуць прадстаўлены работы як сталічных скульптараў, так і творы майстроў з Берасця, Віцебска, Гародні, Магілёва і Салігорска.

Пералічыць усіх скульптараў, якія прымуць удзел у выставе, немагчыма. Аднак на выставе можна будзе убачыць творчасць не толькі вядомых майстроў, а таксама маладых, пакуль малавядомых, але ад гэтага не менш цікавых і таленавітых мастакоў. Выстава станковай скульптуры, якая спалучае ў сабе мноства розных аўтараў, тэхнік, матэрыялаў і тэм, дазваляе гледачу ўбачыць утоеныя ад погляду абывацеля глыбінныя мастацкія працэсы, якія адбываюцца ў мастацтве.

Выстава будзе працаваць да 3 верасня 2023 года.