У Полацку сустракаліся са скарыназнаўцам Алесем Сушам



У рамках святкаваня 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў чытальнай зале бібліятэкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася сустрэча з вядомым скарыназнаўцам, намеснікам дырэктара па навуковай і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесем Сушам.

– Для мяне гэтае мерапрыемства сімвалічнае і вельмі важнае. Бо Полацк – святое месца для кожнага беларуса. А для тых, хто вывучае кніжную спадчыну Беларусі, гэта святое месца ўдвая, бо адсюль паходзяць найбольш знакамітыя дзеячы духоўнай культуры, кніжнай культуры – і Францыск Скарына, і Сімяон Полацкі, і Ефрасіння Полацкая і многія іншыя. І гэты сімвалічны ўзровень узвышае падобныя мерапрыемствы па над усімі, што адбываюцца.

Сустрэча мела назву «Францыск Скарына: мінулае і будучыня». Алесь Суша распавёў пра этапы ў вывучэнні спадчыны Скарыны, пра тыя мерапрыемствы, якія плануюцца з нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, адказаў на шматлікія пытанні.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара