У Полацку адкрылася выстава Віктара Жукава
У Полацкім раённым цэнтры рамёстваў пачала працу чарговая выстава. Гэтага полацкага мастака можна назваць апантаным выяўленчым мастацтвам.
Віктар Жукаў практычна штодзень выходзіць на эцюды, таму на ягоных карцінах можна пабачыць усе поры году і таксама прыгажосць Полаччыны. Кажа Віктар Жукаў:
– Узрост такі, што або зусім сканчаць трэба маляваць, або сваю справу жыцця па сапраўднаму працягваць.
РР: Гэтая выстава якая па ліку?
– Можа якая-небудзь 20-я. А можа і больш, я не лічыў.
РР: Усе былі ў Полацку?
– Не. І ў Францыі была. І ў Пецярбургу. У Віцебску. У Польшчы, у Лодзі была ў 2007 годзе. І ў 2018 годзе была ў Кастамлотах.
У анатацыі да выставы напісана, што сваёй творчасцю Віктар Жукаў кажа пра нацыянальную годнасць, павагу да роднай беларускай мовы і любоў да прыроды і неабходнасць яе захавання.
Беларускае Радыё Рацыя