У Полацку запрашаюць на курсы «Жывой мовы»



У Полацку пачалі працу адукацыйныя курсы «Жывая мова». Іх заснавальнікамі выступілі полацкая арганізацыя Таварыства беларускай мовы і наваполацкі Інфармацыйна-культурны цэнтр „ІніцыАрт”.

Вядоўцам курсаў стаў музыка Стась Сілка:

– Будзем рабіць усё сваімі сіламі. Я, як вядоўца, буду раскрываць некаторыя тэмы, ці цікавыя мясцовыя людзі будуць запрашацца, каб расказаць менаваіта пра мясцовыя цікавыя рэчы. Калі “Мова Нанова” – гэта больш агульнанацыянальная з’ява, то “Жывая мова” – гэта чыста полацкая.

Ужо адбылося два паседжанні курсаў. На першае быў запрошаны славуты полацкі пісьменнік Уладзімір Арлоў, які прэзентаваў сваю новую кнігу “Айчына”. Наступнае паседжанне пройдзе ў бліжэйшы панядзелак, 6 сакавіка.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя