У Полацку дэманстравалі як папулярызаваць фальклор
Чым адрозніваецца і чым падобны фальклор Беларусі, Літвы і Латвіі? 3 верасня гэта высвятлялі ў Полацкім дзяржаўным універсітэце на адмысловым міжнародным творчым семінары “Вопыт вучэння і папулярызацыі народнай музычнай творчасці моладзевымі фальклорнымі калектывамі”.
Кажа ўдзельніца полацкага фальклорнага калектыву “Варган” Наталля Шыпіла:
– Паказвалі розныя песенныя стылі. Мы прэзентавалі Беларусь – абрадавыя і лірычныя песні з Паазер’я. Усё прайшло вельмі файна. Спачатку была спеўная частка, а другая частка была музычная, на якой мы паказвалі традыцыйныя танцы – прыбалтыйскія і беларускія.
У семінары акрамя полацкага “Варгану” ўзялі ўдзел калектывы – Dandari (Рыга, Латвія), Pulkells (Панявежыс, Літва), Maskackas spelmani (Рыга, Латвія).
[Not a valid template]
[Not a valid template]
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Таццяны Козік
