У Полацку для правядзення культурных імпрэзаў стала на адно месца больш
Рок-гурт «Верасень» сваім выступам адкрыў культурную пляцоўку ў рэстаране «Росквіт», які нядаўна пачаў працаваць у старым будынку полацкага чыгуначнага вакзала.
Лідарка гурта Вольга Акуліч паведаміла нашаму радыё, што яна з задавальненнем прыняла гэтае запрашэнне.
— Калі мяне запрашаюць я з задавальненнем раблю ўсё магчымае, каб прыехаць, і вельмі люблю выступаць не ў Менску. «Верасень» быў у Полацку тройчы. Першы раз, калі мы тут былі, нас запрасілі ў цікавы клуб на нейкі конкурс. Другі раз таксама быў нейкі конкурс гуртоў і граў гурт «Палац», мы з ім выступалі ў якасці гасцей. Здаецца, гэта быў 2012 ці 2013 год. І вось, пасля такога перапынку, мы тут зноў.
У «Росквіце» можна не толькі замовіць блюда беларускай нацыянальнай кухні, але і пачуць беларускую мову з вуснаў афіцыянтаў. Тут і надалей плануецца праводзіць канцэрты і сустрэчы з дзеячамі культуры.
[Not a valid template]
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара