У Полацку можна пабачыць «Radn№0»



У Полацкай мастацкай галерэі пачала працу выстава віцебскай мастачкі Святланы Баранкоўскай.

На выставе пад назвай «Radn№0» прадстаўлены аўтарскія габелены, якія раскрываюць значэнне слова радно.

«Радно – грубае палатно хатняй вытворчасці вытканае ўручную, а гэта ў сваю чаргу, дом для любога народа, які ведае тэхналогію перапляценні». Таксама мастачка лічыць, што «радно – гэта тое роднае, што дае сілы жыць дасягненнямі продкаў, і тое, што крочыць у будучыню».

Падчас працы выставы Святлана Баранкоўская наведае мастацкую галерэю і правядзе майстар-клас.

Выстава будзе працаваць да 9 лютага.

Беларускае Радыё Рацыя