У Полацку можна трапіць у сярэднявечча
Тэатр гістарычнага строю “Полацкі звяз” сёння, 17 чэрвеня, пакажа прэм’еру спектакля паводле паэмы Адама Міцкевіча “Гражына”.
Цікавымі будзе не толькі сама пастаноўка, але і строі актораў, бо над імі працавалі амаль год і гэта дакладная рэканструкцыя сярэднявечнага адзення і ўзбраення, кажа рэжысёр тэатра Яўгенія Кавалёва:
– Гэта рэканструкцыя касцюмаў 14-га стагоддзя, мы шылі адзенне сваімі рукамі, а разнастайныя ювелірныя рэчы робяць нашы знаёмыя майстры. Рэканструкцыю зброі таксама робяць нашыя хлопцы.
У спектаклі занята 27 чалавек, кожны з якіх мае адмысловы гістарычны строй. Прэм’ерны паказ адбудзецца ў полацкім Палацы культуры вытворчага аб’днання “Шкловалакно”.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
