У Полацку пачаўся Фэст экскурсаводаў
У Полацку пачаліся турыстычныя экскурсіі, якія бясплатна ладзяцца ў межах Фэсту экскурсаводаў. 21 кастрычніка Наталля Сяргеенка правяла экскурсію „Невядомы праект Уладзіміра Караля ў Полацку” па былой вуліцы Прабойнай. Сяргеенка падрабязна распавяла пра гісторыю з’яўлення будынка райвыканкама аўтарства славутага беларускага архітэктара Уладзіміра Кароля.
– Я так лічу, што гэта цікавая старонка ў біяграфіі аўтара, гэта цікавая старонка ў нашай з вамі гісторыі. Яна звязаная з цікавай вуліцай. І не толькі гэты будынак павінен адраджаць сваю першазданную прыгажосць. Але і гэтая вуліца Прабойная – магла б стаць турыстычным брэндам Полацка. Бо асноўнае жыццё было на гэтай вуліцы. І яна захвалася для нас.
Экскурсіі па Полацку працягнуцца 22 касрычніка. Яны будуць прысвечаны Верхняму і Ніжняму замкам, а таксама Вялікаму пасаду і гісторыі сучаснай Ніжне-Пакроўскай вуліцы.
[Not a valid template]
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара