У Полацку пачаўся фестываль “Прадмова”
Сёлета арганізатары пашырылі геаграфію беларускага фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». Акрамя ўласна Менска, фестывальныя імпрэзы пройдуць у шэрагу іншых беларускіх гарадоў. А пачаўся фэст у Полацку. Дзясяткі пісьменнікаў, выдаўцоў, музыкаў сабраліся ў старажытным горадзе на Дзвіне. Пра мэты фестывалю кажа яго каардынатар, філосаф Павел Баркоўскі.
– Тут у нас розныя мэты: развіццё і пашырэнне кніжнага рынку ў Беларусі, пэўныя адукацыйна-культурныя мэты – гэта дыскусіі, розныя фарматы майстар-класаў і іншыя мерапрыемствы, якія не толькі нешта спавяшчаюць, але і вучаць, даюць нешта новае ў плане досведу. Таму для нас гэта шырокая задача, можна сказаць.
Акрамя Полацку, імпрэзы фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» таксама адбудуцца ў Гародні, Гомелі, Берасці і Бабруйску. У Менску фестывальныя дні пройдуць 4-7 красавіка.
Цалкам матэрыял:
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара