У Полацку паказалі вынік Скарынаўскага пленэра Саюза мастакоў



12 верасня ў полацкай Мастацкай галерэі адбылося адкрыццё выставы работ па выніках 8-га міжнароднага пленэра жывапісу, прысвечанага 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

У пленэры прынялі ўдзел мастакі з Беларусі, Расеі і Румыніі. На выставе прадстаўлена 31 работа 16-ці аўтараў.

У сваіх творах мастакі адлюстравалі маляўнічыя краявіды Полацка і партрэты вядомых дзеячаў былой крыўскай сталіцы.

 Куратарам пленэра з’яўляўся першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык. Ён ацаніў важнасць падобнага мерапрыемства ў год юбілею беларускага кнігадрукавання, адзначыў уклад кожнага з мастакоў і ўрачыста узнагародзіў іх дыпломамі.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік