У Полацку пакажуць расейскі фільм у якім Уладзімір гвалціць Рагнеду
Па Полацку развешаныя аб’явы, якія запрашаюць усіх жадаючых наведаць кінатэатр „Родина” 22 верасня а 19 гадзіне. Паказ адбудзецца ў межах міжнароднага кінафорума краін СНД, які пройдзе ў Менску 21-23 верасня.
Як паведамляе БЕЛТА, „расейскі фільм „Вікінг” змогуць убачыць палачане: фестываль арганізуе спецыяльны паказ карціны ў гонар святкавання 1155-годдзя Полацка”.
Адна з ключавых сцэн фільма – згвалтаванне Уладзімірам полацкай князёўны Рагнеды, якую, як заяўляюць стваральнікі стужкі, выканала „этнічная беларуска.”