У Полацку прадставілі „Малую падарожную кнігу” Скарыны



З 1 па 10 верасня ў экспазіцыі Музеі беларускага кнігадрукавання будзе прадстаўлена „Малая падарожная кніжка” Францішка Скарыны са збору Белгазпрамбанка.

31 жніўня ў полацкім Музеі беларускага кнігадрукавання адбылася прэзентацыя арт-праекта „Шляхамі Скарыны з Белгазпрамбанкам”. На пачатку імпрэзы прайшла прэс-канферацыя, на якой старшыня праўлення ААТ „Белгазпрамбанк” Віктар Бабарыка распавёў пра культурніцкія праекты банка, у тым ліку і пра пошукі і набыццё кніг Францішка Скарыны.

Таксама ў праграме імпрэзы адбылося: прэм’ера дакументальнага фільма „Францыск Скарына. Чалавек свету” і прэзентацыя знакамітага выдання Францішка Скарыны Малая падарожная кніга”, якую набыў Белгазпрамбанк.

„Малая падарожная кніжка” (1522 г.) – адно з двух выданняў Францішка Скарыны, якія выйшлі ў віленскай друкарні, і першая кніга, выдадзеная Скарынам на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага.

На выставе можна будзе пагартаць старонкі гэтага ўнікальнага помніка беларускай культуры ў электронным фармаце, а таксама пазнаёміцца з „майстэрняй Скарыны” ў фармаце 3D.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Васіля Кроквы