У Полацку прэзентавалі “Канстытуцыю Піліпа Орліка”



У Полацкім музеі беларускага кнігадрукавання адбылася прэзентацыя беларускамоўнага выдання так званай “Канстытуцыі Піліпа Орліка”. З гэтай нагоды ў Полацак прыехалі прадстаўнікі ўкраінскай амбасады, а таксама кіраўнікі Беларускага грамадскага аб’яднання ўкраінцаў „Ватра”.

Кажа вядоўца імпрэзы, супрацоўніца музею Вера Ашуева:

– Сёння ў нас адбываецца прэзентацыя кнігі – “Першая Канстытуцыя Украіны, прынятая гетманам Піліпам Орлікам 5 красавіка 1710 года”. Выданне кнігі было прымеркавана да юбілею – 310 гадоў з дня прыняцца гэтага дакумента.

Паводле першага сакратара ўкраінскай абмасады ў Беларусі Івана Башняка, гэты прававы дакумент нарадзіўся ў складаны для Украіны гістарычны час.

– Піліп Орлік разумеў, што час, у якім ён пражываў, дыктуе сітуацыю, калі патрэбна ўпарадкаваць жыццё дзяржавы, якая паднімалася, але, на жаль, тады не адбылася.

Піліп Орлік з’яўляўся адным з укладальнікаў «Пактаў і Канстытуцыі правоў і вольнасцяў Войска Запарожскага» — канстытуцыйнага акту, які часам называюць «першай у свеце Канстытуцыяй». Сёлета гэтаму прававому дакументу споўнілася 310 гадоў. Цяпер ён існуе і ў беларускамоўнай версіі.

Беларускае Радыё Рацыя