У Полацку прэзентавалі „Полацкія граматы”
20 кастрычніка ў Музеі беларускага кнігадрукавання адбылася прэзентацыя кніг «Полацкія граматы».
Выданне, падрыхтаванае расейскімі і беларускімі навукоўцамі, уяўляе сабой навуковую публікацыю старажытных дакументаў па гісторыі Полацкай зямлі 1263-1511 гг. Яно ўключае дамовы аб узаемадзеянні паміж Полацкам і Рыгай, перапіску прадстаўнікоў ўлады і звычайных жыхароў гэтых гарадоў, кіраўнікоў Тэўтонскага ордэна, дакументы вялікіх князёў літоўскіх, пасланні полацкіх епіскапаў.
Падчас прэзентацыі кніг адбыўся абмен думкамі і дыскусія полацкіх гісторыкаў.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
