У Полацку ўпершыню адбыўся этнафэст “Жывая даўніна”
У Полацку ў раённым Цэнтры культуры 24 лістапада ўпершыню прайшоў раённы этнафэст “Жывая даўніна”.
Фэст прымеркаваны да Году малой радзімы і быў насычаны рознымі мерапрыемствамі – канцэрты, выставы-дэгустацыі аўтэнтычнай кухні, турнір народных танцаў, майстар-класы і многае іншае. Удзел у фэсце ўзяў і полацкі фальклорны гурт «Варган». «Было прыемна праўдзельнічаць у гэтым фэсце, – паведаміла ўдзельніца гурта Наталля Шапіла.– Вельмі цікавы атрымаўся фэст, у прынцыпе душэўна ўся прайшло. Быў нават танцавальны батл».
Акрамя «Варгана» ў фэсце ўзялі ўдзел такія вядомы калектывы, як фальклорнае аб’яднанне «Жывая спадчына» з Віцебскага раённага цэнтра культуры і творчасці, фальклорны гурт «Галасы спадчыны» Багатырскага сельскага дома культуры, гурт архаічных спеваў «Княжыч» з наваполацкага Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры і іншыя.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота са старонкі Полацкага раёнага цэнтра культуры Укантакце.