У Полацку ўспаміналі Мікалая Пятрэнку



Сёлетні год у Полацку пройдзе пад знакам полацкага кампазітара, аўтара музыкі славутай песні «Ручнікі» Мікалая Пятрэнкі, які быў таксама вядомым рупліўцам беларускай культуры і мовы. Менавіта Пятрэнка быў першым старшынём Таварыства беларускай мовы ў Полацку.

Кажа сучасны старшныня полацкага ТБМ Валянціна Крук:

– Дзякуючы спонсарам, выдалі кішэнны каляндарык, прысвечаны Пятрэнку. Так узгадалі першага старшыню Таварыства беларускай мовы ў Полацку.

А таксама ў полацкай школе №6 прайшла вечарына, прысвечаная памяці Мікалая Пятрэнкі.

Пра значнасць таленту Пятрэнкі гаворыць хаця б той факт, што ў нядаўна складзеным рэйтынгу беларускіх песень ТОП 100 песня полацкага кампазітара «Ручнікі» заняла ганаровае 39-е месца.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота 1000plastinok.net