У Полацку вучыліся ствараць мастацкія габелены



У Полацку вучыліся ствараць мастацкія габелены. Віцебская габеленшчыца Святлана Баранкоўская правяла ў Полацкай мастацкай галерэі адмысловы майстар-клас. Гэтымі днямі тут праходзіць яе выстава „Rad№0”.

Кажа Святлана Баранкоўская:

– У мяне і ў Полацку, і ў Наваполацку, але ў іншых залях, былі выставы. І я вельмі марыла патрапіць менавіта ў гэты музей, таму што Мастацкая галерэя ў Полацку славутая на ўсю рэспубліку, я не скажу ўжо пра свет. І патрапіць сюды – гэта вялікі гонар і гэта вялікае шчасце. Таму я не проста з задавальненнем адгукнулася. Я з вялікім задавальненнем прыехала яшчэ і на майстар-клас, каб пазнаёміцца з глебачамі і каб ведаць, што я магу прывезці наступным разам.

Святлана Баранкоўская прадэманстравала ўдзельнікам майстар-класа тэхналагічныя прыёмы стварэння габелена. Падзялілася сваімі творчымі сакрэтамі і адкрыццямі.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя