У Польшчы прайшоў фэст “Niedziela w Terespolu”



У Польшчы адбыўся штогадовы фэст “Niedziela w Terespolu”. Сёлета на ягонай музычнай сцэне заспявалі гурты з Беларусі, Украіны і краіны-гаспадыні мерапрыемства.

Гаворыць прадстаўніца арганізатараў і дырэктарка Гарадскога асяродка культуры ў Цярэспалі Ганна Пятрусік:

– Стараемся, каб кожны знайшоў штосьці для сябе. Прыехалі гурты самых розных кірункаў. 

Цікавасць беларусаў, а ў прыватнасці берасцейцаў, якія цягнікамі і роварамі дабраліся на фэст, выклікаў выступ „Дзецюкоў”. Яны ніколі не гралі канцэрт у Берасці і таму ў іхніх прыхільнікаў з’явілася мажлівасць паслухаць гарадзенцаў у суседнім Цярэспалі. Кажа саліст каманды – Павел Трублін:

– Розныя жанры прадстаўленыя – тут і поп-гурты, і рок, і фолк. Для нас гэта новы досьвед. Трошкі, канешне, публіка цяжкая. Мне падаецца, так заўсёды на такіх гарадскіх канцэртах.  

Падчас фэсту адбыўся і дабрачынны збор сродкаў на лекаванне цяжка хворай дзяўчынкі. Усяго ўдалося сабраць каля 5000 злотых. Падсумаваннем мерапрыемства стаўся святочны феерверк.

[Not a valid template]

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Цярэспаль

Фота аўтара