У Польшчы выйшаў комікс „Аблога Полацка 1579”
Польскае выдавецтва „Wojskowe Centrum Edukacji Obywatelskiej” прадставіла гістарычны комікс прысвечаны аблозе Полацка войскамі Стэфана Баторыя ў 1579 годзе.
PDF-версію комікса можна спамваць тут. Аўтарам тэкста з’яўляецца Павел Пшэздзецкі з Вайсковага бюро гістарычных даследванняў, а малюнкі зроблены Раманам Гаеўскім.
Комікс апавядае пра вызваленне Полацка войскамі Стэфана Баторыя ад маскоўскоўцаў.
Паход выдаўся цяжкім. Ішлі безупынныя дажджы, і гліністыя дарогі Полаччыны раскіслі.
У войску былі жаўнеры з розных краін, але найбольш стойка змагаліся ліцвіны-беларусы.
Быў абвешчаны ўказ караля: хто падпаліць замак так, каб яго не патушылі, атрымае шчодрую ўзнагароду. Дзясяткі ваяроў узброіліся вязкамі сухой лучыны і падаліся да сценаў.
Шчасце ўсміхнулася майстру-медніку. Ён падпаліў вежу, адкуль агонь перакінуўся на сцены.
Галоўны царскі ваявода паведаміў, што ягоныя стральцы складуць зброю, калі Баторый захавае ўсім жыццё. Вялікі князь паабяцаў адпусціць на волю ўсіх, хто захоча вярнуцца дахаты, і дазволіць жыць у Полацку тым, хто пажадае застацца. Іншыя маскоўскія ваяводы паспрабавалі ўзарваць замак, але самі ж іхнія стральцы не дазволілі гэтага.
31 жніўня 1579 года Полацк быў вызвалены.
Аляксей Трубкін, Беларускае Радыё Рацыя