У польскім горадзе Бродніца адкрываецца выстава беларускага мастака
Не так часта беларускія мастакі робяць свае вялікія персанальныя выставы. Часам і польскія мастакі чакаюць такой магчымасці гадамі. Таму падобныя выставы можна лічыць адметнай падзеяй. Сёння ў горадзе Бродніца Куяўска-Паморскага ваяводства адкрываецца выстава беларускага мастака Эдуарда Галустава.
Вось як ён сам кажа пра сваю творчасць:
– Я як бы натхняюся карцінамі паўночнага рэнесансу. Не тое, што я раблю нешта падобнае, але прынамсі такая інтэрпрэтацыя гэтых абразоў. Няма такога, як некаторыя кажуць, што я прыдумляю нейкую байку, а потым яе ілюструю. У адрозненні ад літаратараў, я мыслю, як і шмат мастакоў, формай. Формай. Кампазіцыяй. Змест прыходзіць потым.
Творчасць Эдуарда Галустава вельмі пазнавальная і мастак робіцца усё больш папулярным у Польшчы.
Выстава мастака, якая атрымала назву „METARZECZYWISTOŚĆ”, адбудзецца сёння ў Бродніцкім доме культуры. Пачатак адкрыцця а 18-й гадзіне.
Беларускае Радыё Рацыя