У Познані адкрылася выстава Малгажаты Дмітрук



У Галерэі „Правоў Жанчын” у Познані адкрылася выстава прац прафесара Акадэміі Мастацтва ў Варшаве Малгажаты Дмітрук пад інтрыгуючай назвай «Пераход».

Выстава распавядае пра польска-беларускае памежжа, пра гуманітарны крызіс на мяжы. Што прадстаўляе сабой выстава – Валя Лаеўская размаўляе з мастачкай Малгажатай Дмітрук.

РР: Ці можаце рассакрэціць назву выставу?

Малгажата Дмітрук: Гэтую працу назвала «Пераход». Напісала такі каментар да гэтай працы. Я яго прачытаю. «Лес. Цёмны лес. Людзі ў лесе. Маткі з дзецьмі ў лесе. Магілы ў лесе. Смерць, якая ведае жыццё. Пераход праз Падляшша. Праз раку. Праз пушчу. Праз зіму да вясны. З надзеяй. У пошуку бяспечнага дому».

Гэтай працай «Пераход», якая ёсць працаў прэм’ернай, хацела прыпомніць, што на польска-беларускай граніцы па-ранейшаму паміраюць людзі. Гуманітарная катастрофа па-ранейшаму працягваецца. Таму гэтая праца датычыць сучаснага Падляшша.

РР: Гэта даволі, напэўна, складана прадставіць вось такія эмоцыі. Што пабачым на выставе?

Малгажата Дмітрук: Гэта праца. Мая аўтарская тканіна, якую я выканала ўручную. Шыла яе ад 2021 году. Або ад часу, калі гэтая гуманітарная катастрофа пачалася. Закончыла тыдзень таму. Шыла два гады. У гэтай працы 20 метраў.

Цалкам матэрыял:

Малгажата Дзмітрук – прафесар Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Варшаве, дзе кіруе Студыяй графічных прасторавых форм на факультэце скульптуры. Займаецца графікай, жывапісам, малюнкамі, ілюстрацыямі, мастацкімі кнігамі, арыгінальным тэкстылем, аб’ектамі, дызайнам вопраткі, інсталяцыямі.

Выстава будзе працаваць да 4 снежня.

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя