У Познані рэгулярна адбываюцца сустрэчы, спеўны сход і кінапрагляды па-беларуску
15 гадоў таму
Спеўны сход, школка беларуская, імшы на беларускай мове, настольныя гульні для дзяцей па-беларуску. І гэта далёка не поўны спіс актыўнасцяў беларусаў Познані. Таксама адбываюцца кінапрагляды, размовы пра музыку і сустрэчы з літаратарамі, — распавяла адная з галоўных арганізатараў спадарыня Юлія:
— Усе беларускамоўная імпрэзы, што адбываюцца ў Познані намагаемся неяк перапосціць, паведаміць, каб усе ведалі і бачылі — далучаліся. Усю інфармацыю заўсёды можна будзе знайсці ў нашым тэлеграм-чаце.
Да таго ж Познані працуе беларускамоўны клуб, дзе сабраныя ўсе зацікаўленыя менавіта ў беларускай мове, таксама там уся інфармацыя посціцца аб падзеях, — дадала суразмоўца.
Беларускае Радыё Рацыя