У праваслаўных пачынаецца Масленічны тыдзень



Ад сёння па народным календары пачынаецца Масленічны або Сырны тыдзень. Па традыцыі, сем дзён перад Вялікім постам трэба правесці ў гульнях і забавах ды ладзіць застоллі з блінамі, стравамі з масла, тварагу ды сыра.

Гэты тыдзень даецца вернікам, каб адпачыць і падрыхтавацца да Велікоднага посту, – адзначыў святар Міхаіл Лабковіч:

– Пачынаецца падрыхтоўчы тыдзень, калі перад Вялікім постам у нас адмяняецца пост у сераду і пятніцу. Каб мы, з аднаго боку, крышку разгавеліся і паелі, з іншага боку, каб нам пачаць глыбей у сябе ўглядацца. Бо Вялікі пост – гэта перыяд устрымання і пакаяння ў сваіх грахах, змянення свайго жыцця. Таму мы рыхтуем сябе да таго, каб пачаць духоўна мяняцца.

Завершыцца Масленічны тыдзень Дравальнай нядзеляй – у гэты дзень вернікі просяць дараваць адзін аднаму. Вялікі пост у Праваслаўнай царкве пачнецца 15-га сакавіка і будзе трываць па 1-е траўня.

Беларускае Радыё Рацыя