У Празе праходзіць Міжнародны кніжны кірмаш



У Празе пачаўся Міжнародны кніжны кірмаш і літаратурны фестываль “Свет кнігі” з вялікім удзелам беларускіх пісьменнікаў. Асобная секцыя гэтым разам прысвечана Беларусі. Для ўдзелу ў кірмашы было запрошана 18 беларускіх літаратараў.

Беларуская літаратура і культура ўсё больш цікавіць свет, перадусім творчых людзей – асабліва бліжэйшых суседзяў з Цэнтральнай Еўропы. Гаворыць удзельнік пражскага кніжнага кірмашу Андрэй Хадановіч:

– Само сабой, што з гэтага, з нашага, са светлага боку ў дзясяткі разоў актуалізавалася мастацтва. Наш мірны пратэст – крэатыўны. Наш мірны пратэст – творчы. І паэзія зрабілася арганічнай абсалютна часткай гэтага.

Кніжны кірмаш у Празе будзе доўжыцца з 23 па 26 верасня. Сёння ў межах кніжнага кірмашу Андрэй Хадановіч, Дзмітрый Строцаў і Сяргей Прылуцкі ўдзельнічалі ў дыскусіі пра мову і літаратуру.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя