У Празе прэзентуюць кнігу па этнаастраноміі Беларусі



Цімафей Авілін запрэзентуе ў Празе сваю кнігу “Паміж небам і зямлёй. Этнаастраномія”.

Кніга супрацоўніка Беларускай акадэміі навук Цімафея Авіліна паўстала ў выніку 13-гадовых палявых даследванняў над уяўленнямі беларусаў аб нябёсах і сузор’ях. На сённяшні дзень кнігу можна без перабольшвання назваць унікальнай з прычыны таго, што гэта адзіныя грунтоўныя даследванні этнаастраноміі ў Беларусі, якая стварае пласт багатага беларускага фальклору.

– Чалавек можа ўзяць, пачытаць і даведацца, як насамрэч на вёсках людзі кажуць пра зоркі і сузор’і. Больш навуковая частка ўсёй гэтай кнігі – карты. На гэтых картах можна паглядзець, дзе на тэрыторыі Беларусі як называлі розныя сузор’і. Напрыклад, можна паглядзець, што на заходнім Палессі Плеяды называлі Курачкі, на большай частцы тэрыторыі Беларусі Плеяды ўвогуле называюць Сіта, або Сітачка. То бок гэта такая структура кнігі і тое, што яна ўтрымлівае ў сябе.

A8AAA

Прэзентацыя кнігі “Паміж небам і зямлёй. Этнаастраномія” навукоўца Цімафея Авіліна абудзецца ў пятніцу 20-га траўняў Празе ў клубе Грамадскага аб’яднання “Пагоня” а 18-й гадзіне.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя