У “Прэс-клубе Беларусь” прэзентавалі „гаварушчага верабейку” Бартосіка



“Быў у пана верабейка гаварушчы”. Так называецца кніга дакументальных гісторый з беларускага жыцця сярэдзіны ХХ стагоддзя, якую прэзентавалі ў сталічным “Прэс-клубе Беларусь”.

Распавядае яе аўтар Зміцер Бартосік:

– “Быў у пана верабейка гаварушчы” – кніга складаецца з некаторых маіх падарожжаў па Беларусі па матэрыялах перадачаў “Падарожжы Свабоды”. Там сабраныя самыя драматычныя гісторыі, якія я пачуў за гэтыя гады вандровак, гісторыі, якія адбываліся ад 39-га па 54-ы год. Я чытаў кніжку, адказваў на пытанні, яшчэ выступалі Уладзімір Арлоў, Сяргей Дубавец, рэдактар гэтай кнігі, і кіраўнік беларускай службы Радыё Свабода Аляксандр Лукашук.

104-3

Бартосік вядомы не толькі, як пісьменнік і журналіст. Шмат прыхільнікаў і ў яго музычнай творчасці. Некаторыя песні ў аўтарскім выкананні прагучалі і на прэзентацыі кнігі.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя.