У Рагачове з’явіцца Дом кнігі імя Караткевіча
Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Установа ўрачыста адкрыецца 4 верасня падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў Рагачове.
Луцкі распавёў, чаму гэта будзе не проста крама, а менавіта Дом кнігі.
– Шматфункцыянальны комплекс, у якім будзе дзіцячая чытальная зала, зала для дарослых. А таксама ўнутры размесціцца крама “Першацвет”, якую адкрые “Белкніга”. Гэта будзе першая кніжная крама ў Рагачове. Трэба адзначыць, што Дом кнігі будзе насіць імя Уладзіміра Караткевіча.
Дом кнігі размясціўся ў адрэстаўраваным будынку былога Дома піянераў.
Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя