Фестываль культур “Ракаўскі фэст-2018”
2 верасня ў Ракаве, у 30 км. на захад ад Менска, трэці раз пройдзе фестываль культур “РАКАЎСКІ ФЭСТ”.
Ракаў – полікультурнае мястэчка, у якім здаўна цесна пераплецены культуры розных народаў, якія на працягу многіх стагоддзяў мірна і плённа разам працавалі і адпачывалі. Асаблівага росквіту Ракаў дасягнуў у 30-я гады мінулага стагоддзя, калі апынуўся на памежжы Польшчы з СССР, і нават атрымаў неафіцыйны статус “сталіцы кантрабандыстаў”.
У праграме фестывалю: прэзентацыя польскай, беларускай, літоўскай і габрэйскай культур, праграма духоўнай музыкі, кірмаш “Горад майстроў”, экскурсія па Ракаву, выставы і творчыя забавы для дзяцей, квэст “Сцежкамі кантрабандыстаў”, флэшмоб “Затанчым разам” і “Спеўны сход”, фота-пленэр, стравы нацыянальнай кухні, конкурсы і ўзнагароды для ўдзельнікаў.
Хэдлайнеры фестывалю – знакаміты гурт “СТАРЫ ОЛЬСА” (Беларусь) і “KAPELA ZE WSI WARSZAWA” (Польшча).
Уваход на мерапрыемства вольны.
Беларускае Радыё Рацыя